“Граница под замком…”

Ответить
Аватара пользователя
pogranec
Администратор
Сообщения: 3389
Зарегистрирован: 04 ноя 2013, 10:38
место службы: Республика Беларусь
Дата призыва и окончания службы: 28 мая по н/с
Контактная информация:

“Граница под замком…”

Сообщение pogranec »

Гісторыя пагранічнай заставы “Казімірава” пачалася 28 ліпеня 1944 года, калі Савецкая Армія выйшла на заходнюю мяжу нашай Радзімы.
26.05.2013
Изображение
Брэст і Брэсцкая вобласць былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Узнаўленне заходніх межаў патрабавала іх аховы і абароны. Па рашэнні Савецкага ўрада ва ўсходніх раёнах краіны пачынаюць фарміравацца пагранічныя атрады для адпраўкі на заходнюю дзяржаўную мяжу.

У сярэдзіне жніўня 1944 года ў Высокае прыбыў 12-ы пагранічны атрад. У яго састаў уваходзіла і пагранічная застава “Казімірава”.

Прыступаючы да выканання сваіх прамых абавязкаў, пагранічнікі сутыкнуліся з цяжкасцямі. Разам з аховай дзяржаўнай мяжы яны вялі будаўніцтва заставы, выконвалі вялікую працу па інжынерна-тэхнічным абсталяванні мяжы, рабілі тэлеграфна-тэлефонную сувязь. Абставіны ўскладняліся тым, што па лясах і балотах рыскалі бандыцкія групы, якія неаднаразова спрабавалі прарвацца праз дзяржаўную мяжу.

Адным з першых начальнікаў “Казімірава” ў пасляваенны перыяд быў капітан Аляксандр Чарапанаў, які камандаваў заставай з 1948 да 1950 года (яна ў тыя гады ўваходзіла ў састаў 12-га Высокаўскага пагранатрада).

У перыяд з 15 красавіка да 1 мая 1960 года адбылося пераафармленне Брэсцкага пагранічнага атрада па новаму штату. Ад 12-га пагранатрада прыняты дзевяць пагранічных застаў і КПП “Высока-Літоўск”. У састаў Брэсцкага атрада ўвайшла і застава “Казімірава”. Да 1970-га яна была пад нумарам 5.
Изображение
Пагранічная застава па стане службы, вучобы і дысцыпліны неаднаразова заваёўвала і ўтрымлівала званне выдатнага падраздзялення.

У “Казіміраве” з лютага да красавіка 1976 года ў званні радавога праходзіў ваенную службу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Важная падзея ў жыцці заставы адбылася 30 мая 1998 года – ён наведаў “Казімірава”.

Шмат гадоў прайшло з часу заснавання заставы. Змянілася многае: і знешні выгляд аб’екта, і начальнікі. Зараз галоўным у “Казіміраве” з’яўляецца Дзмітрый Супрановіч. Як паведаміў начальнік, з 28 кастрычніка мінулага года, калі ён прыйшоў на заставу, адбылося тры парушэнні дзяржаўнай мяжы. 2 чачэнцы і 1 грамадзянін Расійскай Федэрацыі спрабавалі прайсці на тэрыторыю нашай краіны. Але іх затрымалі. “Акрамя таго, у раёне зарэгістраваны 30 парушэнняў правілаў знаходжання ў пагранічнай зоне”, – дадаў Дзмітрый Аляксеевіч. Часцей за ўсё “парушаюць” спакой асабістага саставу заставы дзікі, ваўкі. Непадалёку ад аб’екта завялася рысь. А ў раёне вёскі Бобінка ўсю зіму пасвіліся 12 зуброў, якія часценька не давалі пра сябе забыць…

Салдаты, якія праходзяць тэрміновую службу на заставе “Казімірава”, у асноўным з іншых абласцей. На тэрыторыі заставы пастаянна жывуць салдаты, начальнік, яго намеснік і сям’я старшыны. “У нас тут ёсць усё, каб жыць дастойна: бібліятэка, спартыўная пляцоўка… Нашы салдаты вядуць актыўны здаровы лад жыцця. Пасадзілі шмат дрэў, самі аформілі кветнікі…”, – не без гонару зазначыў начальнік.

На заставу часта прыязджаюць на планавыя экскурсіі дзеці з усяго раёна. Ёсць тут і салютная група, якая прымае ўдзел у святкаванні 9 Мая ля брацкіх магіл суседніх вёсак.
Изображение
Напярэдадні прафесійнага свята не магла не спытаць аб яго святкаванні. “Думаю, для ўсіх пагранічнікаў гэта асаблівы дзень. 28 мая будзе накрыты святочны стол, адбудзецца канцэрт асабістага саставу. Мы чакаем да сябе ў госці нашых шэфаў з “Белавежскага”, “Агра-Нівы”, “Каленкавічаў”, а таксама кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў. Да нас прыедуць тыя, хто дапамагае нам і каму дапамагаем мы, у прамым сэнсе гэтага слова. Акрамя таго, упершыню за многія гады заставу наведаюць людзі, якія некалі праходзілі тут службу”, – адказаў Дзмітрый Супрановіч.

“Граница под замком” – так называецца адна з серый вядомага мультфільма “Маша и медведь”. Няхай жа гэты замок зрываецца як мага радзей! Са святам, вартавыя цішыні!
"Павшие в июне сорок первого пограничники не могли знать, что командование вермахта отводило на взятие пограничных рубежей нашей Родины тридцать минут. Их защитники держались сутками, неделями... Из 485 западных застав, ни одна не отошла без приказа... Павшие в июне сорок первого пограничники не могли знать, что война продлится еще 1414 дней. Павшие в июне сорок первого пограничники не могли услышать залпов Победы. Родина салютовала тем, кто шел к великой победе... и тем кто сделал к ней первой шаг..."
Ответить

Вернуться в «4-ая застава "Казимирово",»