Страница 1 из 1

Учащиеся Гудогайской школы встретились с пограничниками...

Добавлено: 26 июл 2014, 10:27
pogranec
Изображение

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ стаў арганізатарам акцыі “Да абароны Айчыны гатовы”.

Першы сакратар Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аксана Лазарава разам з ваеннаслужачымі-пагранічнікамі аддзела пагранічнай службы “Гудагай” запрасілі вучняў ваенна-патрыятычнага і прававога класаў Гудагайскай школы ў аддзел пагранічнай службы “Гудагай”.
Рабяты не толькі пазнаёміліся з бытам салдат, але і сталі ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага мерапрыемства. Пасля таго, як ваеннаслужачыя паказалі ўзоры абмундзіравання і зброі, якую выкарыстоўваюць падчас службы пагранічнікі, кожны з гасцей мог прадэманстраваць навыкі зборкі і разборкі аўтамата.
Изображение

Трэба адзначыць, што самымі актыўнымі ў конкурсе на хуткасць і правільнасць зборкі-разборкі зброі, як гэта ні дзіўна, сталі дзяўчаты. І атрымлівалася гэта ў іх лёгка і хутка.