На варце рубяжоў Радзімы...

Ответить
Аватара пользователя
Рома Брест
Сообщения: 1199
Зарегистрирован: 10 авг 2016, 22:18
место службы: 2187
Дата призыва и окончания службы: не служу

На варце рубяжоў Радзімы...

Сообщение Рома Брест »

Служба на граніцы – справа адказная. Гэта своеасаблівы гадзіннікавы механізм, дзе не павінна быць ніякага збою, дзе няма раздзялення на будні і выхадныя. Гэтая служба не дазваляе расслабіцца ні на хвіліну.

– Такая вось у нас няпростая, але высакародная прафесія – трымаць граніцу на надзейным замку, абараняць рубяжы Радзімы, – гаворыць камандзір групы рэзервовай заставы пагранічнай камендатуры “Маларыта” старшы прапаршчык Дзяніс Персіянаў.


Изображение

Пасля заканчэння СШ №29 г.Бабруйска Дзяніс Персіянаў падаў дакументы ў Бабруйскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №213 сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе набыў спецыяльнасць механізатара меліярацыйных работ. Затым на яго жыццёвай дарозе была тэрміновая служба ў радах арміі. Яе Дзяніс Мікалаевіч праходзіў у Пінскім пагранатрадзе.

У 2006 годзе Дзяніс Пер­сіянаў быў залічаны на ваенную службу па кантракце з ліку салдат тэрміновай службы ў Пінскі пагранічны атрад. Яго накіравалі ў пагранічную камендатуру “Маларыта”.

У Маларыту Дзяніс Персія­наў накіраваўся разам з трыма сваімі саслужыўцамі. Ехалі і ўяўлялі далейшае месца службы.

– У райцэнтр дабраліся на дызель-цягніку, – гаворыць Дзя­ніс Персіянаў. – Горад здзівіў сваёй цішынёй. Мы не ведалі, у які бок ісці. На вакзале распыталі ў мясцовых жыхароў, як трапіць у пагранкамендатуру. Нам сказалі, што будзе прасцей і хутчэй, калі спачатку ісці па шпалах у адваротным накірунку (у бок Брэста) да шлагбаўма, потым ля яго звярнуць направа. Мы так і зрабілі.

Гэты маршрут з усімі рэчамі за спіной і сумкамі ў руках быў не зусім лёгкім, але запомніўся назаўсёды. Так у першы дзень прыезду ў Маларыту адбылося знаёмства з новым месцам службы.

– Дзяніс Мікалаевіч, вы служыце на граніцы ўжо 16 гадоў на адным месцы. Ці ёсць розніца паміж тым, што тут было і што стала?

– Безумоўна. Адрозненні каласальныя. На пачатку маёй службы на Маларытчыне дзяржаўная мяжа на мясцовасці была адзначана толькі інфарматыўнымі таблічкамі, якія вызначалі рубяжы тэрыторыі Беларусі і аддзялялі яе ад Украіны. Граніца была зусім не абсталявана. Цяпер зусім іншая справа.

– Раней, напэўна, для абодвух кірункаў (Беларусь – Украіна) былі характэрны спробы перамяшчэння і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў?

– Такое, безумоўна, раней назіралася. Я памятаю свой першы ўдзел у адным з такіх затрыманняў. Гэта адбылося ў канцы студзеня 2006 года. Неяк паступіў сігнал для хуткага рэагавання. Наша разведвальна-пошукавая група накіравалася на ўказаныя каардынаты. У выніку ўдалай “аперацыі” быў затрыманы аўтамабіль ГАЗ-66, поўнасцю загружаны шакаладнымі цукеркамі, які накіроўваўся з тэрыторыі Украіны. А гэта некалькі тон кантрабанднай прадукцыі.

источник: http://www.malorita.by/?p=65061
Брестская Краснознаменная пограничная группа имени Ф.Э. Дзержинского
Ответить

Вернуться в «ОПС "Малорита"»